Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МАГІЛЁВЕ СТРАЙКАВАЛІ ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ З РЭЧАВЫХ РЫНКАЎ


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў

У сёньняшнім страйку бралі ўдзел прадпрымальнікі пяці рэчавых рынкаў Магілёва — паводле іх падлікаў, агулам каля 2,5 тысяч чалавек. На рынках працавалі толькі адзінкавыя гандлёвыя пункты. Актывісты (каля 50 чалавек) сёньня раніцай сабраліся каля Дому культуры заводу штучнага валакна, каб выказаць сваю салідарнасьць зь віцебскімі калегамі і абмеркаваць прадпрымальніцкія праблемы.

(Спадарыня: ) “Неймаверныя падаткі, падвышаюцца штодня, сем’і карміць няма чым!”

(Спадар: ) “Заводы стаяць, усё стаіць, адны прадпрымальнікі працуюць, таму грошы будзем браць у іх”.

(Спадарыня: ) “Калі заплаціць усё, што радзіма запатрабавала, гэта 90% застнуцца голыя і босыя. Вось і ўсё!”

Прыватныя гандляры выказалі спадзеў, што з дапамогай агульнага страйку беларускія прадпрымальнікі здолеюць прыцягнуць увагу ўладаў да сваіх прэтэнзіяў і прапановаў. Аднак у Магілёве ніводны чыноўнік не прыйшоў сёньня на сустрэчу са страйкоўцамі. У дыскусіі з прадпрымальнікамі, якая доўжылася гадзіну, бралі ўдзел толькі міліцыянты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG