Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 11 ЛЮТАГА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Вечерний Минск”, 1974 год. Польскі журналіст Ш.Бурма пра радыёстанцыю “Вольная Эўропа”:

“Гэтыя славутыя абаронцы і вестуны “вольнага сьвету” жывуць і працуюць у спэцыяльнай атмасфэры тэрору, даносаў, псыхалягічнага ўціску і карупцыі. Кожны, хто працуе на радыё “Вольная Эўропа”, павінен спачатку даць згоду і расьпіску, што ягоныя асоба і біяграфія будуць дасьледаваныя спэцыяльнымі службамі. Затым кожны прыняты дае расьпіску-абавязацельства ў прысутнасьці сьведкі — іншага супрацоўніка радыёстанцыі, што будзе строга падпарадкоўвацца інструкцыі ўнутранай бясьпекі. Супрацоўнікам “Вольнай Эўропы” забараняецца падарожнічаць у сацыялістычныя краіны, кантактаваць з дыпляматычнымі, гандлёвымі і культурнымі ўстановамі гэтых краін. Забароненыя тэлефонныя размовы зь людзьмі, што жывуць у сацыялістычных краінах. Заправілы ЦРУ ва ўсіх падрабязнасьцях вызначылі ня толькі ўсё формы дзейнасьці радыёстанцыі. Яны акрэсьлілі жорсткі рэглямэнт і для прыватнага жыцьця яе супрацоўнікаў”.

“Советская Белоруссия”, 1984 год:

“Ад Цэнтральнага Камітэту Камуністычнай Партыі Савецкага Саюзу, Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР, Савету Міністраў СССР. Цэнтральны Камітэт Камуністычнай Партыі Савецкага Саюзу, Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету СССР і Савет Міністраў СССР з глыбокім жалем паведамляюць партыі і ўсяму савецкаму народу, што 9 лютага 1984 году ў 16 гадзін 50 хвілін пасьля працяглай хваробы памёр Генэральны сакратар Цэнтральнага Камітэту КПСС, Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР Юры Ўладзімеравіч Андропаў. Імя Юрыя Ўладзімеравіча Андропава — выдатнага дзеяча Камуністычнай партыі і Савецкай дзяржавы, непахіснага змагара за ідэалы камунізму, за мір — назаўсёды застанецца ў сэрцах савецкіх людзей, усяго прагрэсіўнага чалавецтва”.

“Звязда”, 1994 год. Алена Ціхановіч паведамляе:

“Выйшаў сыгнальны экзэмпляр першага тома “Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі”. Першая кніга рыхтавалася пад кіраўніцтвам былога галоўнага рэдактара, заўчасна памёршага Міхася Ткачова. Іменна яго словы прыведзены ў пачатку цісьнёнага золатам фаліянта: “Гэта першая ў гісторыі нашай Бацькаўшчыны энцыкляпэдыя, у якой яе стваральнікі імкнуцца найбольш поўна, на найноўшых дасягненьнях навукі адлюстраваць шматвяковы шлях беларусаў ад сваёй даўніны да сучаснасьці ў непарыўнай сувязі з гістарычным працэсам на Эўрапейскім кантынэнце”… Тыраж новай гістарычнай энцыкляпэдыі, як заўсёды, элітарна-букіністычны: 20 тысяч экзэмпляраў на Беларусь”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG