Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КІРАЎНІКА БЕРАСЬЦЕЙСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ БНФ ПРЫМУШАЮЦЬ СПЛАЦІЦЬ ШТРАФ


Алег Супрунюк, Берасьце

Паводле гэтага рашэньня спадарыню Давыдоўскую забавязалі сплаціць штраф 49 тысяч рублёў за распаўсюд друкаванай прадукцыі, якая ня мае выходых зьвестак і “шкодзіць дзяржаўным інтарэсам”. Такой прадукцыяй міліцыянты палічылі ўлёткі, што сябры БНФ раздавалі летась 10 сьнежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, каля берасьцейскага заводу “Цьветатрон”. Улёткі ўтрымлівалі заклік да рабочых адстойваць свае правы.

Нягледзячы на пярэчаньні Ніны Давыдоўскай, суд Маскоўскага раёну Берасьця сёньня не задаволіў ейнай скаргі і засьведчыў, што распаўсюд улётак без выходных зьвестак ёсьць парушэньнем Закону аб сродках масавай інфармацыі. Спадарыня Давыдоўская заявіла пра намер абскарджваць гэтае рашэньне ў абласным судзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG