Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ МОЖА НЕШТА ПАДОБНАЕ НА ТРАГЕДЫЮ Ў КРАСНАПОЛЬЛІ ПАЎТАРЫЦЦА Ў ІНШЫХ МЕСЦАХ БЕЛАРУСІ?


Ганна Соусь, Менск

Большасьць апытаных мінакоў вельмі эмацыйна ўспрынялі трагедыю ў Краснапольлі. Адказваючы на пытаньне, ці можа падобнае паўтарыцца ў іншых месцах Беларусі, мае суразмоўцы не выключалі гэткай небясьпекі.

(Спадарыня: ) “Канечне, таму што даўгабуды гэтыя доўга стаяць. Калі пачалі ўсё раскрадаць, усё гэта й сталася. А потым іх дабудавалі, дык яны й валяцца”.

(Спадар: ) “Такія здарэньні могуць адбыцца ў іншых месцах”.

(Спадарыня: ) “Такая небясьпека існуе. Зразумела, мы ад гэтага не застрахаваныя. Гэта можа здарыцца з кожным. Вось цяпер мы стаім на станцыі мэтро, і таксама з намі нешта можа здарыцца”.

(Спадар: ) “У іншых месцах? Канечне. Бо ўсе школы ня вельмі добрыя. Магчыма, чаму не?”

(Спадар: ) “Будаўнікі ў нас вельмі дрэнна робяць. Патрабуюць усё хутчэй і хутчэй, і не вытрымліваюць тэхналёгіі”.

(Спадар: ) “Не, бо лядовых палацаў набудавалі, дык што можа такое адбыцца?”

(Спадарыня: ) “Усё магчыма, таму што даўгабуды й прывялі да гэтай трагедыі”.

(Спадарыня: ) “Апасаюся, напэўна. Таму што будынкі ў нас старыя, і можа адбыцца нешта такое нават у тым месцы, дзе я навучаюся. У эканамічным унівэрсытэце будынак таксама ня ў лепшым стане”.

(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, а хто вінаваты ў трагедыі? Хто павінен панесьці адказнасьць?”

(Спадар: ) “Вінаватыя ў гэтым могуць быць як пэўныя асобы, так і цалкам сыстэма павінна несьці адказнасьць”.

(Спадарыня: ) “Хто ведае. Можа, будаўнікі несумленныя, усё раскралі. Шкада, канечне, дзетак”.

(Спадарыня: ) “Я лічу, што гэта няшчасны выпадак. Магчыма, ніхто не вінаваты. Кажуць, сьнег чысьцілі, дворнікі працавалі. Як такое магло здарыцца? Можа, загана канструкцыі”.

(Спадарыня: ) “Цяпер у гэтым разабрацца цяжка. Створаная адмысловая камісія. Яна ў гэтым разьбярэцца і выйдзе на тых людзей, якія вінаватыя ў няшчасьці”.

(Спадарыня: ) “Мабыць, гэта адміністрацыя гораду, дзе адбылася трагедыя”.

(Спадар: ) “Мабыць, школа, якая не дагледзела за станам спортзалі”.

(Спадар: ) “Найперш, дырэктар школы. Ён павінен ведаць, што робіцца ў школе”.

(Спадар: ) “Начальства, якое дазволіла далей будаваць”.

(Спадар: ) “Прэзыдэнт знойде вінаватых, і яны панясуць адказнасьць”.

(Спадарыня: ) “Цяжка назваць канкрэтнага чалавека. Але ж я думаю, што знойдуць”.

(Спадарыня: ) “Ёсьць так званая матэрыяльна-тэхнічная база. Нехта ж адказны за яе стан. А тут вельмі лёгка пралічыць. Калі абвальваецца столь… Я ж ня думаю, што такі пласт сьнегу быў, што ён быў проста непрадказальны. Значыць, нешта было проста недагледжана. І ўсё ўпіраецца, мусіць, у тое, што называецца фінансаваньнем, праўда?”

Гэткія былі меркаваньні менчукоў аб прычынах трагедыі ў Краснапольлі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG