Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАЛЯНДАР СВАБОДЫ


РСЭ/РС

29 студзеня 1891 году пакінула гэты сьвет першая ў гісторыі жанчына-прафэсар Соф’я Кавалеўская. Дзявочае прозьвішча яе – Корвін-Крукоўская, і паходзіла яна зь беларускага шляхецкага роду. Соф’я Кавалеўская займалася ня толькі матэматыкай і мэханікай, але пісала таксама мастацкія творы, у якіх, аднак, усё адно імкнулася даць матэматычнае абгрунтаваньне паводзінаў людзей.

29 студзеня 1922 году ў Менску быў створаны Інстытут беларускай культуры, які пазьней рэарганізуюць у Акадэмію Навук.

29 студзеня 1924 году быў заснаваны Бярэзінскі запаведнік. Цяпер ён мае статус біясфэрнага і ўключаны ў сыстэму запаведнікаў сусьветнага значэньня.

29 студзеня 1943 году на лядовай трасе пад Каранштатам каля блякаднага Ленінграду загінуў віцэ-адмірал Валянцін Дрозд. Родам ён быў з Буда-Кашалёва на Гомельшчыне, дзе яму пастаўлены помнік.

29 студзеня 1975 году ў Менску адкрыўся кінатэатар “Кастрычнік” – адзін з найбуйнейшых у сталіцы і ў Беларусі.

Біяграфічныя даты.

29 студзеня 1856 году прыйшоў на сьвет Аляксандар Брукнэр слынны філёляг і гісторык культуры, які шмат часу і працы прысьвяціў вывучэньню беларушчыны – ад фальклёру і помнікаў старажытнай пісьмовасьці да сучасных яму твораў Багушэвіча, Купалы, Коласа, Цёткі, Багдановіча, Бядулі. Асобную працу Брукнэр прысьвяціў Францішку Скарыну.

29 студзеня 1860 году нарадзіўся расейскі пісьменьнік Антон Чэхаў, а ў такі самы дзень у 1866-м – францускі празаік і Нобэлеўскі ляўрэат Рамэн Ралян.

Таксама 29 студзеня ў розныя гады прышлі на сьвет два дзеячы беларускага адраджэньня і публіцысты Ўладзімер Самойла і Антон Луцкевіч.

А яшчэ 29 студзеня ў 1956 годзе нарадзіўся Сяргей Бароўскі – футбаліст зорнага складу Менскага Дынама, які пасьля быў трэнэрам зборнай Беларусі, а сёньня трэніруе Ковенскі Жальгірыс у Літве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG