Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ ВАРТА ПАДВЫШАЦЬ ЗАРОБКІ БЕЛАРУСКІМ ЧЫНОЎНІКАМ?


Севярын Квяткоўскі, Менск

(Спадарыня: ) “Навучыць трэба, як працаваць. А потым скараціць і дадаць заробак”.

(Карэспандэнт: ) “А хто будзе вучыць?”

(Спадарыня: ) “Прымусіць іх саміх вучыцца. Па-другое, павучыцца, як у іншых краінах працуюць чыноўнікі. Каб ведалі дасканала сваю галіну, нарматыўныя акты, каб ведалі сытуацыю ў суседніх краінах”.

(Рабочы: ) “Лепш бы нам, рабочым, паднялі заробак. Можна іх скараціць, а заробак пакінуць той жа самы. У бюджэце грошай будзе болей”.

(Спадар: ) “Мне падаецца, яны і так не бядуюць. Мы, простыя працаўнікі, на такім узроўні не жывем”.

(Спадар: ) “Скараціць заробкі — разьбягуцца. Тое ж, што скараціць апарат. Ідэя нежыцьцяздольная”.

(Дзяўчына: ) “Гледзячы хто будзе скарачаць і каго будуць скарачаць. Можна скараціць усіх разумных чыноўнікаў, і пакінуць тое, што мы і так маем, і падняць ім заробак — сытуацыя не пагоршыцца”.

(Спадар: ) “Іх і так шмат, яшчы й заробак падвышаць. Скарачаць, і ўсё”.

(Спадар: ) “Ды яны й гэтага не адпрацоўваюць. Зайдзіце ў любую установу, у суд, напрыклад. Яны толькі гарбату п’юць. Калі яны працуюць? На прадпрыемствах з гэтым даволі жорстка. А ў чыноўнікаў асаблівых праблемаў няма”.

(Спадарыня: ) “Трэба ўсім заробкі падымаць”.

(Пэнсіянэр: ) “Колькі было чыноўнікаў, столькі й застанецца. Зь іншага месца пяройдзе на іншае”.

(Спадар: ) “Лепш працаваць ня будуць, бо непрызвычаеныя. Зьмяняць трэба ўсё. Самую псыхалёгію чыноўніка. Ён мусіць ведаць, што яго грамадзтва наняла для выкананьня працы. А не грамадзтва для яго існуе”.

(Спадарыня: ) “Калі чалавек будзе разумець, што яму патрэбна разумна працаваць, і зь яго гэтак сама запатрабуюць, чалавек будзе сам імкнуцца лепш працаваць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG