Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 19 СТУДЗЕНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Чырвоная змена”, 1954 год:

“Увага, увага! Гаворыць радыёвузел калгаса імя Жданава, — гучна раздаецца з рэпрадуктараў. — Слухайце гутарку агранома т.Казлова”. І ў гэты момант у кожнай калгаснай хаце робіцца ціха. Людзі падсаджваюцца бліжэй да рэпрадуктараў і ўважліва слухаюць гутарку свайго агранома. За невялікі адрэзак часу для хлебаробаў прачытана 11 лекцый на розныя тэмы, зроблена многа дакладаў аб міжнародным становішчы і па матэрыялах верасьнеўскага Пленума ЦК КПСС. Асабліва спадабалася членам сельгасарцелі імя Жданава лекцыя агранома т.Казлова на тэму “Вырошчваньне высокіх ураджаеў сельска-гаспадарчых культур на тарфяніках”.

“ЛіМ”, 1974 год. Аб прыёме ў ЦК КПБ лётчыка-касманаўта П.Клімука:

“А.Н.Аксёнаў расказаў лётчыку-касманаўту СССР аб дасягненьнях працоўных рэспублікі ў трэцім, рашаючым годзе пяцігодкі, пераўтварэньнях, якія адбыліся на беларускай замля за апошнія гады. Палёт П.Клімука і яго касьмічнага брата В.Лебедзева, адзначыў тав. А.Аксёнаў, акрамя вырашэньня чыста навуковых задач, адыграў і вялікую выхаваўчую ролю. Ён удыхнуў у нашых людзей новы зарад працоўнай актыўнасьці, садзейнічаў стварэньню добрага рабочага настрою ў ажыцьцяўленьні плянаў і сацыялістычных абавязацельстваў у чацьвёртым, вызначальным годзе пяцігодкі”.

“Народная газета”, 1994 год:

“Арыштаваны ў суботу ў Менску былы першы сакратар ЦК забароненай у Літве кампартыі (на плятформе КПСС) Міколас Буракявічус шпіталізаваны. 66-гадовы М.Буракявічус, якому Генэральная пракуратура Літвы прад’явіла афіцыйнае абвінавачаньне ў арганізацыі змовы з мэтай зьвяржэньня законнай улады ў Літве ў студзені 1991 году, а таксама ў пасярэдніцтве пры арганізацыі наўмыснага забойства з далейшымі цяжкімі наступствамі, пасьля першай ночы ў адзіночнай камэры сьледчага ізалятару адчуў пагаршэньне здароўя… Былы член бюро і загадчык ідэалягічным аддзелам ЦК КПЛ/КПСС Юозас Ермалавічус, які трапіў за краты разам з М.Буракявічусам, знаходзіцца ў адзіночнай камэры сьледчага ізалятара віленскай турмы Лукішкес”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG