Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГРЫП УДАРЫЎ ПА ВІЦЕБСКІХ РАБОТНІКАХ КУЛЬТУРЫ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

На думку супрацоўнікаў віцебскага гарадзкога цэнтру культуры, прысьвятак Калядаў ды Новага году ёсьць адзіным часам, калі паслугі работнікаў культуры насамрэч запатрабаваныя: менавіта за кошт ранішнікаў ды сьвяточных вечарынаў дамы ды палацы культуры звычайна кампэнсуюць папярэднія выдаткі за касьцюмы, дэкарацыі да спэктакляў ды г.д.

Сёлета ўсе выдаткі могуць апынуцца марнымі, бо тэрмін сканчэньня карантынных мерапрыемстваў санітарныя службы прадказаць ня могуць.

У адрозьненьне ад установаў культуры, без выходных ды перапынкаў сёньня працуюць віцебскія мэдычныя ўстановы – паліклінікі ды шпіталі, бо ўмоўна-нарматыўны паказьнік колькасьці хворых на грып перавышаны ў Віцебску ў 11 разоў.

На каранцін зачыненыя ўсе віцебскія ліцэі, гімназіі ды школы, у тым ліку музычныя, мастацкія ды спартовыя. Паводле распараджэньня гарадзкога аддзелу адукацыі, школьнікам пакуль што нават ня будуць выстаўленыя адзнакі за другую чвэрць, але ня выключана, што пераднавагодні адпачынак віцебскіх школьнікаў будзе “кампэнсаваны” скарачэньнем зімовых вакацыяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG