Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАДЧАС КАНЦЭРТУ “NRM” БЫЛІ ЗАТРЫМАНЫЯ 4 АКТЫВІСТЫ МАЛАДОГА ФРОНТУ

Любоў Лунёва, Прага

Падчас канцэрту рок-гурту "NRM" маладафронтаўцы раздавалі ўлёткі з заклікам удзельнічаць у моладзевай акцыі "НЕ – трэцяму рэфэрэндуму!", якая мусіць адбыцца 24 лістапада.

Сярод затрыманых Артур Фінкевіч і Эдуард Зелянкоў.

У пастарунку міліцыянты забралі некалькі сотняў улётак і склалі адміністрацыйны пратакол за распаўсюджаньне друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных. Паводле адміністрацыйнага кодэксу маладафронтаўцаў могуць пакараць штрафам.
XS
SM
MD
LG