Каля 13 гадзінаў у школе №9 абласнога цэнтру школьнікі прыбіралі тэрыторыю. У двары ў апалым лісьці вучаніцы старэйшых клясаў знайшлі пісталет. Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчыны разглядалі зброю і нейкім чынам пісталет стрэліў — як вынік, вучаніца 11-й клясы атрымала сьмяротнае раненьне.
На месцы трагічнага здарэньня працуюць міліцыянты і супрацоўнікі пракуратуры, якія апытваюць сьведкаў. Пакуль невядома, якім чынам пісталет апынуўся на школьным двары.