Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЦЭНТРЫ МЕНСКУ ЗАТРЫМАНЫ АКТЫВІСТ МАЛАДОГА ФРОНТУ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Актывісты Маладога Фронту зьбіраліся ня толькі адзначыць памятную дату найноўшай беларускай гісторыі, але й выказаць пратэст супраць беларуска-расейскай інтэграцыі, увядзеньня ў Беларусі расейскага рубля й г.д. Але правесьці пікет у цэнтры гораду ім не далі.

У прызначаны час на Кастрычніцкім пляцы ўжо стаялі міліцэйскія начальнікі й амонаўцы. Барыс Гарэцкі, які прыйшоў на пляц са згорнутым плякатам, перад затрыманьнем пасьпеў сказаць беларускай Свабодзе:

(Гарэцкі: ) “Мэта гэтай акцыі — яшчэ раз нагадаць, што моладзь за незалежнасьць, моладзь за Беларусь! Не — расейскаму рублю!”

(Голас міліцыянта: ) “Хуценька ўзялі яго, праверылі дакумэнты, і ў машыну яго — хутка!”

Падпалкоўнік Пётар Вераб’ёў, які кіраваў затрыманьнем, паведаміў журналістам, што гэты маладафронтавец нібыта падобны на чалавека, які некалькі хвілінаў перад тым скраў непадалёк у нейкай жанчыны 100 даляраў. Маўляў, у гэтай справе яго й затрымалі.

У той жа самы час падпалкоўнік Вераб’ёў аддаваў па рацыі загады сваім падначаленым “затрымліваць на падыходах да Кастрычніцкага пляцу ўсіх маладых людзей, якія паводле пэўных прыкметаў падобныя на патэнцыйных пікетоўцаў”.

У прэсавай службе Менскай гарадзкой управы міліцыі са спасылкаю на таго ж Пятра Вераб’ёва мне паведамілі, што пасьля высьвятленьня асобы Барыс Гарэцкі (калі ён ня мае дачыненьня да крымінальных злачынстваў) будзе вызвалены.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG