Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: ЯКІЯ ПЕРАДАЧЫ ПРАГУЧАЦЬ У НАШЫМ ЭФІРЫ Ў СУБОТУ І НЯДЗЕЛЮ</font>


Ул. інф.

“Вострая Брама”. 16 жніўня

Жывое беларускае слова ў сучаснай Беларусі гучыць як крамола. Яшчэ большаю крамолай у вачах улады выглядае нацыянальная адукацыя. Вось чаму ў афіцыйных СМІ нават школьны распарадак у Беларускім Ліцэі разглядаецца як палітыка, а гэта значыць, падстава для ліквідацыі Ліцэю. Пра парадоксы афіцыйнае прапаганды ў дачыненьні да нацыянальнае адукацыі пойдзе гутарка ў новым выпуску перадачы “Вострая Брама”.


“Вольная студыя”. 17 жніўня

У 1944 годзе ў Слоніме былі арыштаваныя многія сябры Саюзу беларускай моладзі й адпраўленыя хто на Інту, хто на Калыму, хто ў казахстанскія стэпы. І толькі Алегу Лойку ўдалося ня толькі пазбегнуць пакараньня, але й зрабіць пасьпяховую навуковую кар’еру, стаць доктарам навук ды прафэсарам БДУ. Уратавалі колішняга “эсбээмаўца” яго 13 гадоў, бо крымінальная адказнасьць у савецкай краіне пачыналася з 14-ці. А яшчэ ён, аўтар раману пра Янку Купалу, перакананы, што паэт у 1942 годзе быў забіты за антысталінскія выказваньні… Гутарку з Алегам Лойкам слухайце 17 жніўня ў аўтарскай перадачы Міхася Скоблы “Вольная студыя: новыя словы пра звыклыя рэчы”.


"Праскі акцэнт". 17 жніўня

13 жніўня Аляксандар Лукашэнка правёў чарговую ідэалягічную нараду. І хаця кіраўнік дзяржавы крытыкаваў сваіх падначаленых за тое, што яны “не адышлі ад капэбэшнага ці капээссэснага мысьленьня”, ён не адмовіўся ад стварэньня дзяржаўнай сыстэмы ідэалягічных органаў, а толькі прасіў дапрацаваць праект свайго указу, каб ідэалягічныя работнікі маглі “дайсьці да кожнага чалавека”. Якую менавіта ідэалёгію павінныя прапагандаваць чыноўнікі і ці магчыма ў прынцыпе стварыць у сучаснай Беларусі сыстэму накшталт колішняй савецкай ідэалягічнай машыны? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць у перадачы “Праскі акцэнт” старшыня абласной рады Таварыства беларускай мовы, былы сакратар Віцебскага абкаму партыі Іосіф Навумчык, намесьнік старшыні БНФ Юры Хадыка і аналітык Радыё Свабода Ян Максімюк. Вядзе перадачу Віталь Тарас.


Тэксты гэтых ды іншых перадач чытайце на сайце на наступным тыдні.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG