Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖАЛОБНАЯ КАЛЁНА НАБЛІЖАЕЦЦА ДА ПЛОШЧЫ ЯКУБА КОЛАСА


Аляксандар Лукашук, Менск і Сяргей Навумчык, Прага

15.45 паводле менскага часу. Уся плошча Перамогі, а таксама ўвесь праспэкт Скарыны да плошчы Якуба Коласа запруджаныя людзьмі. Лунаюць бел-чырвона-белыя сьцягі. Труну зь целам Васіля Быкава нясуць на руках. За труной ідуць удава Ірына Міхайлаўна і сын Сяргей. Людзі хочуць несьці труну на руках да Ўсходніх могілак, але Ірына Міхайлаўна сказала, што ёй будзе цяжка прайсьці ўвесь шлях і папрасіла на плошчы Коласа паставіць труну ў катафалк.

Падчас паніхіды прагучаў фрагмэнт інтэрвію Васіля Быкава для радыё “Свабода” аб ролі творцы – “Нават калі нічога ніхто не пачуе, усё роўна наш абавязак, абавязак творцаў – гэта тварыць, памятаючы, што ісьціна ўсё-ткі за намі. За імі, тымі, хто выступае супраць, – перамога, а за намі – ісьціна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG