Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У НОВАСТВОРАНАГА АБ’ЯДНАНЬНЯ ПРАФСАЮЗАЎ ПРАМЫСЛОВАСЬЦІ БУДЗЕ АЛЬТЭРНАТЫВА


Галіна Абакунчык, Менск

Перамовы пра стварэньне альтэрнатывы Аб’яднаньню прафсаюзаў прамысловасьці маюць намер распачаць чатыры галіновыя прафсаюзы сыстэмы Міністэрства прамысловасьці: мэталістаў, аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудаваньня, а таксама абароннай і радыёэлектроннай прамысловасьці. Ініцыятары стварэньня новага прафсаюзу кажуць, што робяць гэта з мэтаю супрацьстаяць намерам уладаў пачаргова падпарадкаваць сабе моцныя прафсаюзныя суполкі. Гаворыць кіраўнік прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектронай галіны Генадзь Фядыніч.

(Фядыніч: ) “Гэта будзе альтэрнатыва таму, што адбылося ўчора, але гэта будзе альтэрнатыва на прынцыпах незалежнасьці і дэмакратычнасьці аб’яднаньня ў прафсаюз. Мы будзем весьці гэтыя перамовы пры ўмове няўмяшаьня ані ФПБ, ані Міністэрства прамысловасьці”.

Аб’яднаньне мае адбыцца ў межах Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі, але арганізатары не выключаюць выйсьця за яе межы або далучэньня да незалежнага прафсаюзнага руху.

Лідэр кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук падтрымлівае гэтыя намеры і заяўляе, што дэмакратычным прафсаюзам супольна будзе лягчэй супрацьстаяць уладам. Гаворыць Аляксандар Ярашук.

(Ярашук: ) “У гэтай сытуацыі мы павінныя аб’яднаць нашыя намаганьні, бо калі мы дазволім сабе быць паасобку, бо цяпер вельмі адказны этап у гісторыі сучаснага прафсаюзнага руху Беларусі. Калі мы зараз дазволім сабе быць паасобку, дык гэта будзе не зусім адказная пазыцыя ў адносінах да незалежнага прафсаюзнага руху”.

Гаварыў Аляксандар Ярашук. Перамовы пра аб’яднаньне чатырох прафсаюзаў прамысловасьці мусяць распачацца напачатку наступнага тыдня. А напрыканцы тыдня спадары Фядыніч і Ярашук прымуць удзел у саміце Міжнароднай арганізацыі працы з мэтаю давесьці праўду пра становішча з правамі прафсаюзаў у Беларусі да міжнароднай супольнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG