Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЧАРГОВЫ НАСТУП НА БЕЛАРУСКІ ЛІЦЭЙ


Юры Дракахруст, Прага

Спачатку ўлады спрабавалі адабраць у навучэнцаў і выкладчыкаў будынак. Потым зьявіўся плян ўключыць ліцэй у больш шырокую адміністрацыйную структуру, пазбавіўшы яго самастойнасьці. Тады вучні і грамадзкасьць сталі на абарону ўнікальнай навучальнай установы. Масавыя акцыі, кампанія ў друку, публічныя звароты да ўладаў і ў міжнародныя арганізацыі – гэты супраціў прымусіў тады ўлады адступіць, выратаваў ліцэй. Зараз – новая спроба ліквідаваць “рассаднік” беларускасьці і вальнадумства.

Гэты крок цалкам стасуецца з кампаніяй ідэалягічнай апрацоўкі моладзі, якую зараз вядзе ўвесь дзяржаўны апарат і асабіста Аляксандар Лукашэнка. Сёньня, дарэчы, ён прыняў кіраўніка свайго “камсамолу” – першага сакратара ЦК Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі Міхаіла Арду. Сярод тэмаў, якія абмяркоўваліся падчас сустрэчы, было стварэньне пры БРСМ цэнтру працы з таленавітай моладзьдзю. Сапраўднае стаўленьне ўлады да гэтай самай таленавітай моладзі чарговы наступ на беларускі ліцэй дэманструе больш чым пераканаўча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG