Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВЫДАНЬНЕ НЕЗАЛЕЖНАЙ “НОВОЙ ГАЗЕТЫ СМОРГОНИ” ПРЫПЫНЕНАЕ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Смаргонскі спэцвыпуск “Час+ТВ” зьявіўся ў суботу ў канцы дня. Цяпер яго распаўсюджваюць, наклад — 5050 асобнікаў.

Паводле Рамуальда Ўлана, падпісчыкі зьдзіўленыя, што замест “Новой газеты Сморгони” ім прапанавалі зусім іншае выданьне. Адрозьненьні істотныя. “Час+ТВ” — чыста рэклямная газэта, у ёй толькі абвесткі, рэкляма, тэлепраграма. Навінаў няма.

Дзесяць дзён таму смаргонскі суд аштрафаваў выдаўца “Новой газеты Сморгони” Мікалая Сьліжа. Ён нібыта парушыў умовы прадпрымальніцкай дзейнасьці і выдаваў газэту без адпаведнай ліцэнзіі. Праз гэта ейны выпуск прыпынілі.

Судовае рашэньне выдавец абскардзіў і чакае адказу. Рамуальд Улан спадзяваўся, што хутка ўдасца знайсьці новага выдаўца. Але, паводле яго, усе, да каго ён зьвяртаўся, адмовіліся.

Сёньня рыхтуецца яшчэ адзін нумар газэты “Час+ТВ” — адмыслова для Смаргоні. Плянуецца, што ён выйдзе восьмага траўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG