Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВЫЙШАЎ НА ВОЛЮ ГАРАДЗЕНЕЦ МІКОЛА ВОРАН


Сяргей Астраўцоў, Горадня

23 сакавіка ён выступіў каля мэмарыяльнай шыльды, прысьвечанай Ураду БНР, сказаў пра неабходнасьць бараніць незалежнасьць. Суд палічыў яго актыўным удзельнікам несанкцыянаванай акцыі.

(Воран: ) “З намі рэжым размаўляе моваю кратаў і мовай дубінак. Гэта вельмі прыкра, але нічога ня зробіш. Мы павінныя змагацца за Беларусь — нягледзячы ні на што. Я адчуваў за сваёй сьпінай, за гэтымі турэмнымі кратамі падтрымку сяброў нашага Фронту, усіх маіх паплечнікаў”.

Спачатку Міколу Ворана зьмясьцілі ў цеснай камэры, дзе разам зь ім знаходзіліся дзесяць арыштаваных. Там было цёмна, брудна і задушна — ён выказаў пратэст. І толькі потым яго перавялі ў крыху чысьцейшае памяшканьне, дзе таксама давялося спаць на голай падлозе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG