Меркавалася, што мерапрыемства, у праграме якога быў сьвяточны канцэрт, пройдзе ў Доме афіцэраў. Гарадзкі выканаўчы камітэт накіраваў арганізатараў імпрэзы па дазвол у Баранавіцкі вайсковы гарнізон. Камандаваньне гарнізону, у сваю чаргу, адмовіла ў прадастаўленьні залі.
Цяпер баранавіцкія дэмакраты шукаюць іншае месца для правядзеньня акцыі й спадзяюцца ўсё ж, што ім удасца годна адзначыць чарговыя ўгодкі БНР.