Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛІГА ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА ЗАКЛІКАЕ БЕЛАРУСКІЯ ЎЛАДЫ ВЫЗВАЛІЦЬ АРГАНІЗАТАРАЎ МАРШУ “ЗА ЛЕПШАЕ ЖЫЦЬЦЁ”

Ул. інф.

У заяве гаворыцца:

“Выглядае, што дзеяньні беларускага ўраду – гэта новы ўзровень рэпрэсіяў, паколькі раней яны не арыштоўвалі Саньнікава за такое мірнае выяўленьне свайго іншадумства, ўлічваючы ягоны статус вядомага на радзіме і ў замежжы дыплямата. Зьняволеньне на 15 дзён – гэта таксама больш строга, чым прысуды, вынесеныя за падобныя маршы ў мінулым.

Мы заклікаем неадкладна і безумоўна вызваліць чатырох кіраўнікоў маршу і іншых затрыманых. Мы заклікаем улады не перашкаджаць мірным акцыям пратэсту. Паколькі на 25і 26 красавіка апазыцыя заплянавала іншыя шэсьці, мы заклікаем улады дазволіць мірныя пратэсты тым, хто хоча выказаць сваё незадавальненьне.

Мы адзначаем, што ўсе лідэры “Хартыі-97” – гэта нашыя шматгадовыя блізкія калегі й партнэры ў праграмах нашай лігі. Яны бяруць удзел у нашых дэлегацыях у АБСЭ, у ААНаўскай камісіі правоў чалавека, у канфэрэнцыях адносна дэмакратыі й правоў чалавека, а таксама ў слуханьнях і брыфінгах у Кангрэсе ЗША адносна сытуацыі ў Беларусі.

Мы настойліва заклікаем нядаўна адноўлены офіс АБСЭ ў Менску і замежныя пасольствы прыкласьці ўсе намаганьні, каб наведаць гэтых людзей у турме, а таксама паспрыяць іхнаму неадкладнаму вызваленьню й скасаваньню абвінавачаньняў супраць іх”.
XS
SM
MD
LG