Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДБЫЎСЯ НАПАД НА ОФІС РУХУ “ЗУБР”


Галіна Абакунчык, Менск

Двое дзяжурных, якія заставаліся ў офісе ноччу, а 5-й раніцы прачнуліся ад звону разьбітага шкла. Камень, разьбіўшы шыбіны, заляцеў у пакой. Але гэта не было звычаным хуліганствам, — кажа сьведка здарэньня, сябар руху Алесь Атрошчанкаў.

(Атрошчанкаў: ) “Я спаў у іншым пакоі, калі пачуў, як камень разьбіў шкло. Мы не ўключылі сьвятло і празь некаторы час пачулі, што нехта ламаецца ў іншае акно. Мы пабеглі глядзець, а калі нападнікі заўважылі, што ў кватэры нехта ёсьць, то зьбеглі”.

Паверхам ніжэй офісу “Зубра” разьмешчаны апорны пункт міліцыі, аднак, паводле міліцыянтаў, нічога незвычайнага ў гэтую ноч яны не заўважылі. “Зубраўцы” перакананыя, што гэта адмысловая акцыя, праведзеная з мэтай запалохваньня. Яны мяркуюць, што напад на кватэру ёсьць адным з выпадкаў перасьледу актывістаў, якія займаюцца падрыхтоўкай акцыі пратэсту 12 сакавіка. Гаворыць каардынатар руху “Зубр” Уладзімер Кобец:

(Кобец: ) “Тое, што адбылося мы зьвязваем толькі з падрыхтоўкай акцыі 12 сакавіка, таму што нашыя людзі зараз вельмі актыўныя і праца ідзе ўдзень і ўначы. Нас гэта не запалохае, натуральна. Дзіркі мы залапім і будзем спадзявацца, што тыя, хто гэта робяць, будуць за гэта адказваць рана ці позна”.

Паводле спадара Кобеца, толькі за мінулы тыдзень за распаўсюд улётак і плякатаў да акцыі 12 сакавіка міліцыя затрымала восем актывістаў “Зубра”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG