Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ПАНЯДЗЕЛАК ПЕРАМОВЫ ПАМІЖ АБСЭ І БЕЛАРУСЬСЮ НЕ ПАЧАЛІСЯ


Сяргей Шупа, Прага

Паводле да Круша, у аснову перамоваў маюць быць пакладзеныя дамоўленасьці, дасягнутыя падчас нядаўняга візыту ў Беларусь дэлегацыі АБСЭ 3-4 лістапада. Са свайго боку, Менск узяў на сябе абавязаньне "дасягнуць канкрэтных вынікаў на гэтых перамовах яшчэ да канца году, калі заканчваецца старшынёўства Партугаліі ў АБСЕ". На думку партугальскага міністра, прапановы беларускага боку "даюць падставы для асьцярожнага аптымізму".

Сёньня мы зьвязаліся зь Венай і пацікавіліся хадою перамоваў.

На нашыя пытаньні адказваў Аляксандар Ніцшэ, прадстаўнік аддзелу для сувязяў з прэсай і грамадзкасьцю Сакратарыяту АБСЭ ў Вене:

(Ніцшэ: ) “Сапраўды, плянуецца, што перамовы АБСЭ зь Беларусьсю пачнуцца на гэтым тыдні. Пакуль што яшчэ не зусім ясна, на якую дату іх прызначыць цяперашняе старшынёўства АБСЭ, прадстаўленае цяпер Партугаліяй. Наколькі мне вядома, ад беларускага боку, магчыма, будзе ўдзельнічаць пастаянны прадстаўнік Беларусі ў АБСЕ Віктар Гайсёнак, а з боку АБСЭ ўзровень прадстаўніцтва таксама яшчэ будзе вызначацца старшынёўствам”.

Што да пазыцыі афіцыйнага Менску, агучанай міністрам Хвастовым у Порту, дык, паводле яе, “будучая місія АБСЕ ў Менску павінна кіравацца ў сваёй дзейнасьці прынцыпамі неўмяшаньня ва ўнутраныя справы Беларусі і канструктыўнага супрацоўніцтва з урадам”. Хвастоў таксама выказаў упэўненасьць, што "галоўным крытэрам палявой прысутнасьці АБСЭ" павінна стаць "адпаведнасьць такой прысутнасьці перш за ўсё інтарэсам і патрэбам прымаючай дзяржавы". Без захаваньня гэтага крытэру дзейнасьць місіі ня мае сэнсу і пэрспэктываў, заявіў кіраўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства. Пры гэтым ён заявіў, што візавыя абмежаваньні шэрагу краін Эўропы і ЗША ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў з пачаткам перамоваў павінны быць неадкладна зьнятыя.

Тым часам сваю салідарнасьць з поглядамі Эўразьвязу і ЗША на Аляксандра Лукашэнку выказаў сёньня ад імя НАТО генэральны сакратар альянсу Джордж Робэртсан. Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве, Робэртсан заявіў: “НАТО, гэтаксама як Эўразьвяз і ЗША, лічыць, што некаторыя аспэкты дзейнасьці Лукашэнкі ў дачыненьні да правоў чалавека непрымальныя для сёньняшняй Эўропы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG