Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МАСКВЕ АДБЫЎСЯ ПРАЦЯГ КАНФЭРЭНЦЫІ “БЕЛАРУСЬ – РАСЕЯ: НОВАЯ ІНТЭГРАЦЫЯ”


Валер Карбалевіч, Масква

Калі казаць аб наступствах для расейскай палітыкі апошняга тэрарыстычнага акту ў Маскве, то экспэрты прыйшлі да думкі – асабліва добра гэта выклаў Вячаслаў Ніканаў, – што наступствы будуць такія: усплеск нацыяналізму як у Чачэніі, так і ў Расеі, больш жорсткая палітыка Расеі ў адносінах да Чачэніі, зьяўленьне новай “дактрыны Пуціна”, як яе тут назвалі – гэта прэвэнтыўны ўдар па краінах, якія дапамагаюць Чачэніі, гэта большая залежнасьць расейскага кіраўніцтва ад сілавых структураў, гэта абвастрэньне адносінаў Расеі з Грузіяй, цесны саюз Расеі з ЗША, і з другога боку, пэўнае пахаладаньне адносінаў Расеі з Эўропай, бо ЗША жорстка падтрымалі расейскае кіраўніцтва, а Эўропа – з агаворкамі. І была такая думка, што гэтая апэрацыя ў грамадзкай сьвядомасьці будзе разумецца як посьпех Пуціна, таму што ўлада выявіла сілу, народ падтрымае ўладу, нягледзячы на вялікую колькасьць загінулых.

Што да Беларусі, то казалі, асабліва Нямцоў і Хакамада, што Лукашэнка больш крытыкаваў расейскія ўлады ў гэты цяжкі час, чым падтрымліваў Пуціна, і якраз у гэты час Лукашэнка павіншаваў Садама Хусэйна з посьпехам на рэфэрэндуме і паехаў з афіцыйным візытам у ісламскія дзяржавы.

Выказвалася думка, што паўтара-два гады даецца Беларусі і Расеі на інтэграцыю, і калі за гэты час яна не атрымаецца, то ўжо не атрымаецца зусім. Цікавую думку выказаў Сяргей Караганаў. Ён казаў: так, Лукашэнка ня хоча інтэграцыі, але Лукашэнка – гэта рэальнасьць, Расея павінна мець справу менавіта зь ім. Яго немагчыма прымусіць праводзіць нейкія палітычныя рэформы ў напрамку дэмакратыі, але Расея можа прымусіць Лукашэнку праводзіць эканамічныя рынкавыя рэформы.

Беларускія ўдзельнікі даводзілі думку, што ўмова разьвіцьця пасьпяховых дачыненьняў Беларусі з Расеяй – гэта ўсталяваньне дэмакратыі ў беларускай дзяржавы, бо зараз Расея праводзіць інтэграцыю не зь беларускім грамадзтвам, а з Лукашэнкам, які падпарадкоўвае палітыку інтэграцыі задачам уласнай палітычнай кар’еры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG