Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАШЧАДКІ КАМСАМОЛЬЦАЎ ПАВІННЫ ВЯРНУЦЦА Ў ВНУ І ШКОЛЫ


Валер Каліноўскі, Менск

Аб’яднальны зьезд прайшоў пад гукі старых камсамольскіх песень і маршаў…

Выступаючы на ім, Аляксандар Лукашэнка сказаў, што гэтае аб’яднаньне — ягоная даўняя мара. Ён прапанаваў уключыць аб’яднаную арганізацыю — БРСМ — у новую структуру грамадзтва, якое цяпер, паводле ягоных словаў, мусіць базавацца на трох апорах: моцных мясцовых Саветах, абноўленых прафсаюзах і аб’яднаным Саюзе моладзі. На распараджэньне Лукашэнкі, гэтыя структуры мусяць быць адноўленыя ці створаныя наноў ужо сёлета. Прычым ячэйкі БРСМ будуць стварацца “ад ВНУ да школаў”.

Аляксандрам Лукашэнкам новаму Саюзу моладзі абяцаная дзяржаўная фінансавая падтрымка на працягу трох гадоў — пазьней ён мае стаць самаакупным. Кіраўнікам абласьцей даручана працаўладкаваць усіх штатных працаўнікоў БПСМ і БСМ, якія будуць скарочаныя ў выніку рэарганізацыі. Спадар Лукашэнка асабіста заклікаў моладзь “далікатна ставіцца да камасамольскіх традыцяў і захаваць гістарычную пераемнасьць”.

Аляксандар Лукашэнка прызнаў, што, працуючы паралельна, БПСМ і БСМ “распылялі” сілы і сродкі, аднак размовы пра гучны фінансавы скандал, буйныя растраты дзяржаўных сродкаў у БПСМ на зьезьдзе не было.

Матывы надзвычайнага дзяржаўнага клопату да новага Саюзу моладзі выказаў сам кіраўнік дзяржавы: “Наперадзе нас чакае яшчэ нямала буйных грамадзка–палітычных падзеяў, вынікі якіх будуць залежаць ад удзелу ў іх моладзі, найбліжэйшыя зь іх — гэта выбары мясцовых Саветаў. Новая моладзевая арганізацыя — гэта і мэханізм уплыву ўлады на моладзь”, — падкрэсьліў спадар Лукашэнка.

Паводле ягоных словаў, новы Саюз моладзі павінен заняць першае месца і ў справе распаўсюджваньня інфармацыі ў моладзевым асяродку. Дзяржава выдаткуе на гэта сродкі. Прадстаўнікі БРСМ прасілі ў дзяржаўнага кіраўніцтва грошай, памяшканьняў, транспарту ды іншае падтрымкі...

Гэтая дзяржаўная падтрымка БРСМ будзе марнай, як і падтрымка ранейшага БПСМ, які не апраўдаў спадзяваньняў спадара Лукашэнкі, застаўшыся штучнай структураю, што не карысталася павагаю моладзі — лічыць менскі палітоляг Аляксей Кароль. На ягоную думку, гэтым аб’яднаньнем дзяржава імкнецца манапалізаваць і “трэці сэктар”, каб накіраваць яго на падтрымку дзеяньняў улады. Але й новую моладзевая арганізацыю чакае лёс БПСМ, — лічыць Аляксей Кароль:

(Кароль: ) “Гэтак жа, як і БПСМ, яна ня будзе карыстацца ніякім посьпехам, у яе няма пэрспэктывы, як у арганізацыі, у якую б сапраўды ішла моладзь дзеля абароны сваіх інтарэсаў, дзеля ажыцьцяўленьня сваіх ініцыятываў. А па сутнасьці такая вось ейная арыентацыя на мінулае тым больш ня будзе спрыяць разьвіцьцю новай структуры”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG