Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСКА-ІРАНСКІЯ ДАЧЫНЕНЬНІ КАМЭНТУЕ КАРЭСПАНДЭНТ ІРАНСКАЙ СЛУЖБЫ РАДЫЁ СВАБОДА Ў МАСКВЕ МАНІЛІ КАСРАВІ


Ул. інф.

(Касраві: ) “Іран заўсёды цікавіла савецкая зброя. І зыходзячы з таго, што зараз у Беларусі, скажам, ня надта добрае эканмічнае становішча, і золатавалютныя рэзэрвы краіны як бы вычарпаныя, беларускія ўлады зацікаўленыя ў іранскіх нафтадалярах. Іран умацоўвае зараз свае ракетныя войскі і распрацоўвае ракеты кароткага і сярэдняга радыюсу дзеяньня – 1500 і 1700 кілямэтраў. І паколькі Беларусь зацікаўленая ў продажы ракетаў С-300 савецкай вытворчасьці, мяркуецца, што перамовы будуць весьціся на гэты конт”.

У бакоў ёсьць шмат блізкіх пунктаў гледжаньня: напрыклад, у тым, што Беларусь выступае супраць пашырэньня NATO на Ўсход. І наагул антыамэрыканскія настроі прэзыдэнта Беларусі робяць яе для Ірану вельмі добрым партнэрам ва ўсходняй частцы Эўропы. З другога боку, Беларусь зараз таксама апынулася ў ізаляцыі ў Эўропе, і рынак Ірану, які ёсьць нафтавай краінай, можа Беларусь зацікавіць”.

Ці шмат у Іране ведаюць пра Беларусь? Паводле сп. Касраві, апошнім часам у іранскіх мэдыях паведамленьні пра Беларусь сталі часьцейшыя:

(Касраві: ) “Апошнім часам у сувязі з выказваньнямі Лукашэнкі адносна NATO, Амэрыкі і дзейнасьці заходніх спэцслужбаў на тэрыторыі Беларусі іранскія газэты вельмі зацікавіліся гэтымі выказваньнямі. Гэтаксама, калі ў Расеі Жырыноўскі нешта выказвае, або дзеячы кампартыі – гэта заўсёды на першых палосах іранскіх газэтаў. Пасьля распаду СССР і зьяўленьня Беларусі, канечне, мала ведалі пра гэтую краіну ў Іране – больш ведалі аб Расеі. А зараз у Іране сталі даведвацца пра Беларусь у сувязі з такім вось антыамэрыканскім настроем яе кіраўніцтва”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG