Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСКАМУ ТАВАРЫСТВУ Ў ГДАНЬСКУ СПОЎНІЛАСЯ 10 ГАДОЎ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

(Карэспандэнт: ) “Спадарыня Алена, скажыце, колькі беларусаў жыве на балтыйскім ўзьбярэжжы Польшчы?”

(Глагоўская: ) “Калі па ўнівэрсытэце я прыехала ў Гданьск, дык аказалася, што асяродзьдзе тут мэнтальна вельмі падобнае да таго, якое ёсьць на Беласточчыне. Калі я пачала пытаць сваіх новых сяброў адкуль яны, адкуль іх дзяды, дык аказалася, што ў большасьці гэта людзі, пераселеныя з Гарадзеншчыны, Віленшчыны. Паводле некаторых дадзеных, больш за 30% тутэйшых жыхароў паходзяць зь Беларусі або Літвы".

(Карэспандэнт: ) “Раскажыце, калі ласка пра асноўныя імпрэзы, якія ладзяць сябры “Хаткі”.

(Глагоўская: ) “Разам з украінцамі і немцамі мы зрабілі ўжо 5 фэстываляў нацыянальных меншасьцяў – апошні быў летась увосень. Сярод галоўных імпрэзаў – у бібліятэцы Акадэміі навук у Гданьску выстава выданьняў нацыянальных меншасьцяў 1945-1995 гадоў. Таксама выстава незалежнага беларускага мастацтва “Каралеўства Беларусі”, выстава ў Сопаце фатаздымкаў пра Палесьсе. Ад 1990-га году сьвяткуем 25 сакавіка”.

У часе леташняй прэзыдэнцкай кампаніі сябры “Хаткі” разам з моладзевымі арганізацыямі польскіх правых партыяў пікетавалі беларускае консульства. Варта адзначыць, што консульства ў Гданьску існуе ад 1993 году. На пачатку беларускія дыпляматы актыўна супрацоўнічалі з “Хаткай”, дапамагалі ладзіць і нават фінансавалі некаторыя імпрэзы. Аднак пасьля 1994 году ўсё кардынальна зьмянілася:

(Глагоўская: ) “Цяперашнія адносіны выглядаюць вельмі стрымана, бо сытуацыя ў Беларусі зусім іншая. Некаторыя сябры нашага таварыства наагул сказалі, пакуль там сытуацыя ня зьменіцца, то ў консульства і на імпрэзы, зарганізаваныя консульствам, хадзіць ня будуць. Цяпер консульства ладзіць свае імпрэзы, мы – свае. Нашыя імпрэзы маюць крышку іншыя адценьні. Нам тут няма чаго баяцца і мы перадусім прэзэнтуем незалежную беларускую культуру і прывязанасьць да гісторыі беларускай дзяржаўнасьці, бо бяз гэтага мы не ўяўляем сваёй дзейнасьці".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG