Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВАРШАВЕ ПРАЙШЛІ “СЛАВЯНСКІЯ ДНІ”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Пад гукі старога славянскага рогу ў мінулую суботу афіцыйна распачаліся “Славянскія дні” у Варшаўскім музэі этнаграфіі, у часе якіх можна было пазнаёміцца з культурай і традыцыямі беларусаў, славакаў, палякаў і расейцаў.

Сярод іншых, беларускае прадстаўніцтва кідалася ў вочы ў першую чаргу вялізным бел-чырвона белым сьцягам, але ня толькі. Сябры Інстытуту беларускай культуры ў Варшаве зарганізавалі стэнд, дзе можна было пазнаёміцца з сучаснай літаратурай па гісторыі і культуры Беларусі, а таксама атрымаць матэрыялы аб дзейнасьці самога Інстытуту.

А ў падворку музэя можна было набыць вырабы, прадстаўленыя Беларускім зьвязам народных майстроў, а таксама беларускую музыку і сымболіку. Гаворыць гаспадарыня стэнду Галіна Яшчанка:

(Яшчанка: ) “Цікавяцца перш за ўсё беларускай музыкай на дысках і касэтах. Значкі бел-чырвона-белыя і з “Пагоняй” купляюць. Яшчэ куфэркі і саламяныя кветні – увогуле зь беларускай саломкі ўсё падабаецца. Зь мяне купілі ўжо завушніцы такія. Калі будзеце ехаць у Польшчу, дык у падарунак бярыце беларускую саломку”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG