Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МАГІЛЁВЕ АДБЫЛІСЯ НЕКАЛЬКІ ЖАЛОБНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Пасьля і каталікі, і праваслаўныя вернікі рушылі ў бок цэнтральнай вуліцы гораду Першамайскай, дзе прайшла гадзіна смутку і жалобы. Адзін з арганізатараў гэтай акцыі, старшыня магілёўскай арганізацыі Беларускага Народнага Фронту Рыгор Костусеў патлумачыў, што гэтая гадзіна смутку наладжаная для таго, каб трагедыя не паўтарылася:

(Костусеў: ) “Я думаю, што на сумленьне ўлады такая акцыя не паўплывае, бо нават сёньня я заўважыў, што ў горадзе вісяць сьвяточныя сьцягі на праспэкце Пушкіна”.

На працягу гадзіны некалькі дзясяткаў магілёўцаў у накідках з выяваю чарнобыльскага крыжа стаялі са сьвечкамі ў руках. Яны хацелі яшчэ раз нагадаць, што Чарнобыль па-ранейшаму застаецца балючай праблемай для Магілёўшчыны. Яны казалі, што ягоныя наступствы да гэтага часу не зьліквідаваныя, а ў зоне радыектыўнага забруджаньня пражываюць больш як 140 тысяч магілёўцаў, і раздавалі бюлетэні, у якіх узгадваюцца рэальныя лічбы.

Каб пераадолець наступствы катастрофы і палепшыць жыцьцё магілёўскіх чарнобыльцаў, штогод трэба 18 мільярдаў рублёў. А што адбываецца на самой справе? Летась на выкананьне чарнобыльскіх праграмаў у мясцовым і рэспубліканскім бюджэце не хапіла чатырох мільярдаў рублёў. 250 чарнобыльскіх аб’ектаў да гэтага часу недабудаваныя, а каля тысячы чалавек маюць патрэбу ў жытле. Штогод павялічваецца колькасьць хворых на лейкемію.

Людзі, якія стаялі са сьвечкамі ў руках, даказвалі міліцыянтам, што прыйшлі не змагацца з уладамі, а нагадаць ім пра жахлівыя наступствы Чарнобылю. Я звярнуўся з пытаньнем да аднаго зь іх:

(Карэспандэнт: ) “Чаму вы прыходзіце на гэтыя акцыі? Што вас падштурхоўвае?”

(Магілёвец: ) “Мае родныя, мая маці, мой брат памерлі ад Чарнобыльскай катастрофы. Я хачу, каб не было такога, калі людзі паміраюць ад гэтага. І хачу абараніць іх сваёй прысутнасьцю на гэтай акцыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG