Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДАЛІ ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ БАРАНАВІЦКАМУ ГРАМАДЗКАМУ АБ’ЯДНАНЬНЮ


Алесь Горбач, Баранавічы

Фармальнай падставай для папярэджаньня паслужыла няправільнае напісаньне назвы арганізацыі, выкарыстаньне незарэгістраванага лягатыпу, а таксама згадка ў бюлетэні “Варуты” пра незарэгістраванае аб’яднаньне “Дзедзіч”.

Агенцтва “Варута” выконвае ролю рэсурсавага цэнтру і на сёньня зьяўляецца найбольш уплывовай арганізацыяй у трэцім сэктары баранавіцкага рэгіёну. Кіраўніцтва аб’яднаньня асьцерагаецца, што да “Варуты” будзе ўжыты той жа сцэнар, як да берасьцейскага цэнтру грамадзянскіх ініцыятываў “Вежа”. Нагадаем, што пасьля вынясеньня двух пісьмовых папярэджаньняў Берасьцейскае упраўленне юстыцыі праз суд запусьціла працэс ліквідацыі “Вежы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG