Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА АКЦЫЯНЭРНЫМ ПРАДПРЫЕМСТВЕ “ВОРША” ЗНОЎ АБВЕШЧАНЫ СТРАЙК – ДРУГІ ЗА ГЭТЫ МЕСЯЦ


Браніслава Станкевіч, Ворша

Юрыст Свабоднага прафсаюзу Алег Граблеўскі кажа, што сёньняшні страйк папераджальны: гэтак рабочыя прадпрыемства патрабуюць ад адміністрацыі пэўных гарантыяў своечасовага атрыманьня заробкаў.

Нагадаем, што цягам двух першых красавіцкіх дзён на гэтым прадпрыемстве ўжо страйкавалі з-за затрыманых грошай. І на трэці дзень дырэктару Яўгену Бур’яку давялося прасіць банкаўскі крэдыт, каб тэрмінова разьлічыцца з рабочымі за мінулыя два месяцы.

Але прадпрыемства па-ранейшаму застаецца стратным, бо ня мае рынкаў збыту. І ні для кога тут не сакрэт, што адміністрацыя ААТ “Ворша” плянуе з 1 па 15 траўня ўвогуле прыпыніць вытворчасьць, бо вырабленая прадукцыя – швейныя машынкі ды іншае абсталяваньне для лёгкай прамысловасьці – застаецца не запатрабаванай.

Таму перш як пайсьці ў вымушаныя адпачынкі без захаваньня заробкаў людзі хацелі б гарантавана атрымаць ужо заробленыя грошы. Дзень выплаты заробку прыпадае на 25 красавіка, і дэлегацыя рабочых ужо папярэджвала гэтымі днямі адміністрацыю прадпрыемства пра магчымасьць страйку ў выпадку адсутнасьці гарантыяў своечасовых выплатаў. Гарантыі мусіць даць дырэктар, але ён пакуль што нічога ня кажа рабочым. На сёньняшні дзень у страйку ўдзельнічаюць 300 чалавек – гэта ў асноўным жанчыны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG