Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Беларускае замежжа”

У заўтрашнім выпуску аўтарскай перадачы Ганны Сурмач і Сяржука Сокалава-Воюша – успаміны беларускіх жанчын, чые лёсы аказаліся зьвязанымі зь вядомымі дзеячамі беларускай дыяспары. У перадачы возьмуць удзел Раіса Жук-Грышкевіч, Вольга Сяднёва і Галіна Войцік.


“Вострая Брама”

Тэма Вільні ў беларускай літаратуры – нібы індыкатар. Немагчыма сфальшывіць, немагчыма па-ранейшаму пісаць пра ялейную “дружбу народаў”, немагчыма прайсьці міма. Старая беларуская сталіца, крывіцкая Мэка, калыска нашай культуры, якая апынулася за межамі беларускай дзяржавы, патрабуе ад літаратара гранічнае шчырасьці й таленту. Якое месца Вільня займае ў нашай сьвядомасьці сёньня і што станецца з гэтым вобразам заўтра? – гаворка пра гэта ў чарговым выпуску перадачы “Вострая Брама”.


“Вольная студыя”

Днямі на паліцах кнігарняў зьявілася даўно чаканая кніга — энцыкляпэдычны даведнік “Рэлігія і царква на Беларусі”, дзе падаюцца зьвесткі пра беларускіх сьвятых, жыцьцярысы рэлігійных дзеячоў, пра манастыры й кляштары, манаскія ордэны й цудатворныя абразы...

Падобных даведнікаў у Беларусі да гэтай пары папросту не было. Але назваць энцыкляпэдыяй кнігу, дзе ў адным сказе — тры памылкі, не выпадае. Калі і ў якіх выпадках бязгрэшны Рымскі Папа? Ці ўсе веравызнаньні маюць у Беларусі аднолькавыя правы? — пра гэта ды іншае, што трапіла й ня трапіла ў энцыкляпэдыю, — гутарка Міхася Скоблы й вядомага гісторыка, выкладчыка рэлігіязнаўства ў Міжнародным дзяржаўным экалягічным унівэрсытэце імя Сахарава Анатоля Сідарэвіча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG