Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАТРЫМАНЫ ДЫРЭКТАР НАВАПОЛАЦКАГА “НАФТАНУ” КАНСТАНЦІН ЧАСНАВІЦКІ?


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

Трэба сказаць, што ўся інфармацыя, зьвязаныя з абвінавачваньнем заводзкага кіраўніцтва блякіруецца і нічога канкрэтнага на гэты конт ня могуць паведаміць нават афіцыйныя СМІ, абмяжоўваючы свае паведамленьні згадкаю пра невядомых «службовых асобаў узроўню намесьнікаў генэральнага дырэктара прадпрыемства», якім інкрымінуецца злоўжываньне службовым становішчам.

Між тым стала вядома, што ў якасьці галоўнага адказьніка да апошняга часу фігураваў намесьнік генэральнага дырэктара па камэрцыі спадар Смалякоў, справа на якога была заведзеная два тыдні таму. Усіх, вядома ж, цікавіць: ці абмяжуецца абласная пракуратура, якая вядзе сьледства, адно абвінавачваньнем спадара Смалякова, ці ў справе ўзьнікнуць больш сур’ёзныя фігуры. Прымусовая адлучка генэральнага дырэктара сьведчыць за тое, што справа набывае сур’ёзны абарот.

Адзначым таксама, што крымінальныя закалоты выбухлі акурат у той момант, калі на прадпрыемстве пачалося акцыянаваньне. Між тым работнікі «Нафтану» ўважаюць генэральнага дырэктара за гаранта пасьпяховага правядзеньня гэтага складанага і шмат у чым рызыкоўнага працэсу. Вось як пракамэнтаваў сытуацыю старшыня Свабоднага прафсаюзу вытворчага аб’яднаньня Васіль Главацкіх.

(Главацкіх: ) «Канстанцін Часнавіцкі – чалавек справы, «хварэе» за вытворчасьць, апроч таго ён мае шырокія сувязі на расейскім нафтавым рынку. Генэральны дырэктар шмат зрабіў для правядзеньня рэканструкцыі прадпрыемства і захаваньня працоўнага калектыву ў неспрыяльны для «Нафтану» час. Ён карыстаецца безумоўным аўтарытэтам сярод ІТР і значнай часткі рабочых. Уся гэтая гісторыя вельмі засмучае, бо на аб’яднаньні пачалося акцыянаваньне і Канстанцін Часнавіцкі – як ён сам неаднаразова заяўляў, – зьяўляецца гарантам таго, што нафтанаўцы ня будуць падманутыя падчас акцыянаваньня».

Аб прычынах згаданага скандалу выказваецца шмат розных вэрсіяў, у прыватнасьці, гаворыцца пра тое, што заводзкае кіраўніцтва сталася ахвяраю змаганьня паміж расейскімі нафтавымі фірмамі ЛУКойл і «Сургутнафтагаз» за права валоданьня прадпрыемствам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG