Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОРАДНІ РЫХТУЕЦЦА СТРАЙК РАБОЧЫХ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

154 рабочыя прадпрыемства "Гроднатэкстыль" падпісалі ўльтыматум да генэральнага дырэктара Віталя Быкава. Яны патрабавалі, каб 27 лютага ім выплацілі заробкі за сьнежань і студзень. За сьнежань учора зь імі разьлічыліся. За студзень грошы пачалі выплочваць толькі сёньня. Але ў бугальтэрыі паведамілі, што выдаць студзеньскія заробкі цалкам пакуль немагчыма. Рабочыя папярэдзілі, што ў такім разе правядуць 11 сакавіка папераджальны страйк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG