Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАЛЕКТЫЎ ГАРАДЗЕНСКАГА “АЗОТУ” ПАДТРЫМАЎ АКЦЫЯНАВАНЬНЕ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Паводле дырэктара, асноўныя фонды зношаныя ў сярэднім на 75-77%. Сваіх грошай на замену старога абсталяваньня няма. Сытуацыя тупіковая, бо для мадэрнізацыі толькі напачатку патрэбна прынамсі 80-85 мільёнаў даляраў. Ён сказаў, што з улікам зношанасьці прадпрыемства каштуе каля 200 мільёнаў даляраў.

Учора падведзены вынікі апытаньня. Амаль 90% працаўнікоў падтрымліваюць акцыянаваньне. Плянуецца, што кожнаму дадуць магчымасьць выкупіць акцый на 100 мінімальных заробкаў. Паводле прагнозу, калектыў здолее атрымаць 2-3 адсоткі акцый.

Інвэстару прапануць 49%. Зацікавіліся "Азотам" 4 расейскія кампаніі: "Лукойл", "Ітэра", "Слаўнафта" і "Сургутнафтагаз". Прадстаўнікі "Ітэры" павінны заўтра прыехаць у Горадню. Па словах прэзыдэнта канцэрну "Белнафтахім" Івана Бамбізы, стварэньне адкрытага акцыянэрнага таварыства на "Азоце" павінна адбыцца ўжо 18 сакавіка. Затым выберуць канкрэтнага інвэстара. Прычым ён павінен будзе адразу выдаткаваць 100 мільёнаў даляраў на мадэрнізацыю вытворчасьці. А потым толькі яму дадуць права ўдзельнічаць у пакупцы акцый.

Пасьля таго, сказаў Бамбіза, калі пераканаемся, што гэта пачцівыя людзі і маюць грошы. Ён выказаў пажаданьне, каб быў названы "правільны", як ён сказаў, кошт "Азоту". Гэта значыцца, большы, чым 200 мільёнаў даляраў.

Кіраўнік Незалежнага прафсаюзу аб'яднаньня Сяргей Антусевіч прапанаваў дэлегатам прагаласаваць супраць акцыянаваньня. Каб потым, у выпадку няўдачы, улады не спасылаліся на згоду калектыву. Бо ўлады ўжо ўсё адно самі пачалі падрыхтоўку да прыватызацыі, і ім патрэбна ўсяго фармальная згода калектыву. Аднак дэлегаты не падтрымалі гэтую прапанову.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG