Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АКЦЫІ ПРАТЭСТУ АДБЫЛІСЯ СЁНЬНЯ НА ПОЛАЧЧЫНЕ


Вінцэсь Мудроў, Наваполацк

Сёньня ад самай раніцы ля ганку гарадзкога Палацу культуры ў Наваполацку пачалі зьбірацца людзі, а аб 11-й гадзіне тут быў арганізаваны пікет. Ладзілі яго мясцовыя суполкі Партыі камуністаў і Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якія такім чынам выказалі пратэст супраць наступу ўладаў на сацыяльныя правы працоўных і законныя правы прафсаюзаў.

Пікет быў шматлюдным, а лёзунгі, якія трымалі пікетоўцы, вартыя таго, каб іх працытаваць: “Мы ня быдла, дзяржава ня хлеў!”, “Не — платнай мэдыцыне!”, “Мы за парадак без самадурства і гвалту!”

Прысутнічалі на пікеце і кіраўнікі шэрагу арганізацый афіцыйных прафсаюзаў. Паводле іх словаў, прафсаюзныя арганізацыі ў пляне абароны сваіх правоў гатовыя да самых рашучых дзеяньняў і, ведаючы гэта, мясцовая “вэртыкаль” тэрмінова запрасіла іх на сустрэчу. Сустрэча мае адбыцца заўтра, і на ёй гарадзкія ўлады будуць, відавочна, прасіць прафсаюзных лідэраў ня ладзіць бліжэйшым часам акцый пратэсту.

Сёньня ж пікет пад аналягічнымі лёзунгамі быў выстаўлены ў цэнтры Полацку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG