Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждума Расеі праверыць заробкі Познэра


Дзярждума Расеі даручыла парлямэнцкаму Камітэту ў бясьпецы і супрацьдзеяньні карупцыі высьветліць, колькі зарабляе на Першым канале тэлевядучы Ўладзімер Познэр, які мае расейскае, амэрыканскае і францускае грамадзянствы.

У рамках даручэньня камітэт павінен атрымаць таксама інфармацыю пра тое, ці атрымліваюць журналісты з замежным грамадзянствам больш высокія заробкі ў параўнаньні з журналістамі, якія маюць толькі расейскае грамадзянства.

Аўтарам гэтага пратакольнага даручэньня стаў сябра фракцыі «Единая Россия» Міхаіл Старшынаў. Ён жа стаў суаўтарам звароту да Познэра ў сувязі з агаворкай ў ягонай аўтарскай праграме «Познэр», калі ён назваў Дзярждуму «госдурой».

У звароце 4 дэпутаты Дзярждумы паабяцалі ў найбліжэйшы час падрыхтаваць законапраект, які забараняе працаваць на фэдэральных тэлеканалах тым журналістам з замежным грамадзянствам, выказваньні якіх дыскрэдытуюць Расею і органы расейскай дзяржаўнай улады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG