Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЕРАСЬЦІ ХУТКА ЧАКАЮЦЬ НОВЫХ ЧЭРГАЎ НА МЯЖЫ


Алег Супрунюк, Берасьце

Колькасьць грузавых аўтамабiляў, што жадаюць перасекчы беларуска-польскую мяжу праз пераход Казловiчы-Кукурыкi, апошнiмi днямi iстотна зьменшылася. Па адной з вэрсiяў, польскi бок скасаваў раней уведзеныя абмежаваньнi, згодна зь якiмi праз гэты пераход штодня дазвалялася прапускаць на тэрыторыю Польшчы ня больш за 150 машын. Па iншай вэрсii, зьвесткi пра штмакiлямэтровыя чэргi напалохалi кiроўцаў. Цяпер яны лiчаць больш прывабным i бясьпечным iншы шлях у Заходнюю Эўропу – транзытам праз Лiтву альбо Украiну. Але з наблiжэньнем Калядаў рух грузавога аўтатраспарту традыцыйна павялiчваецца, таму берасьцейскiя мытнiкi ўпэўненыя, што чарга ў Казловiчах будзе адноўленая. Гэтаму спрыяе i закрыцьцё памежнага пераходу Брузгi-Кузьнiца Беластоцкая, якi абслугоўваў грузавыя аўтамабiлi.

У мытнi "Заходнi Буг" паведамiлi, што становiшча на самым буйным аўтапераходзе – "Варшаўскi мост" – таксама нармалiзавалася. Рабiць нейкi прагноз на блiжэйшыя днi тут адмаўляюцца, але заўважаюць, што апошнiм часам рэгiструецца шмат спробаў вывезьцi за мяжу незадэкляраваную валюту. На гэтую акалiчнасьць зьвяртаюць увагу i мытнiкi, якiя працуюць на берасьцейскiм чыгуначным вакзале. Штодня ў пасажыраў цягнiкоў, што накiроўваюцца на Захад, канфiскоўваюць да 20-цi тысячаў нямецкiх марак. Тлумачыцца гэта тым, што некаторыя грамадзяне Расеi ды iншых краiнаў СНД ня вераць у афiцыйна абвешчаную працэдуру абмену грашовых адзiнак заходнiх краiнаў на эўра, якая пачнецца з 1 студзеня.

Пытаньне аб сытуацыі на беларуска-польскай мяжы было ўзьнятае сёньня i падчас прадастаўленьня новага начальнiка берасьцейскай мiлiцыi Уладзiмера Шафарэнкi. Паколькi дагэтуль спадар Шафарэнка працаваў прадстаўнiком Мiнiстэрства унутраных справаў Беларусi ў Варшаве, кiраўнiкi Берасьцейскай вобласьцi мяркуюць, што ён урэшце здолее ўтаймаваць рост злачынасьцi, якi непасрэдна зьвязаны з падзеямi на мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG