Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗА ЎДЗЕЛ У АНТЫФАШЫСТОЎСКАЙ АКЦЫІ — У ВЯЗЬНІЦУ


Любоў Лунёва, Менск

Сярод іх трое непаўнагадовых, прозьвішчы якіх пакуль невядомыя. Супрацоўнікі міліцыі чакаюць бацькоў, каб тыя забралі падлеткаў пад росьпіс.

На лідэра Маладога Фронту Паўла Севярынца склалі пратакол за парушэньне грамадзкага парадку падчас правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Яго адвязуць у спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна, адкуль ён толькі сёньня выйшаў, адседзеўшы 10 сутак арышту за пікет ля прахадной аўтазаводу.

Верагодна, што астатніх затрыманых — Аляксея Шэіна, Алену Валынец, Максіма Вінярскага, Аляксея Чарняева, Алеся Нішчыка і Алеся Панцялея — таксама адвязуць у сумнавядомую ўстанову на вуліцы Акрэсьціна і будуць там трымаць да панядзелка.

У панядзелак маладафронтаўцаў будуць судзіць за антыфашыстоўскую акцыю ў Маскоўскім судзе Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG