Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МАЛАДЭЧНЕ СУДЗЯЦЬ ЗУБРОЎЦА ПА НАДУМАНЫМ АБВІНАВАЧАНЬНІ


Алесь Мікалайчанка, Маладэчна

Судзьдзя пакараў Андрэя Асмалоўскага штрафам на два мінімальныя заробкі (гэта 15 000 рублёў) за тое, што Андрэй нібыта пагражаў актывістам іншых моладзевых арганізацыяў. Аргумэнтаў сьведкаў наконт таго, што Андрэй нікому ніякіх пагрозаў увечары 7-га кастрычніка не выказваў, судзьдзя не ўлічыў. Маўляў, сьведкі таксама ёсьць апазыцыянэрамі. Улічаныя былі толькі сьведчаньні міліцыянтаў ды складзеныя імі пратаколы.

Вось як пракамэнтаваў рашэньне судзьдзі Бабарыкіна Эдуард Баланчук, старшыня Маладэчанскага рэгіянальнага аддзяленьня Беларускага Гельсынскага камітэту:

(Баланчук: ) "Ёсьць судзьдзі, якія, выносячы прысуд, карыстаюцца "тэлефонным правам". Гэта проста палітычны працэс!"

Паводле Андрэя Асмалоўскага, які зьбіраецца абскарджваць рашэньне ў Менскім абласным судзе, вырак мог быць і больш суровым, калі ўлічыць цяперашнія рэаліі палітычнага жыцьця ў правінцыі ды той уціск, які вымушаныя цярпець судзьдзі з боку мясцовых чыноўнікаў.

Адметна, што падчас суду — у мінулую пятніцу, учорашнім днём і сёньняшняй раніцай — аднадумцы Андрэя Асмалоўскага зь Менску, Барысава, Мар'інай Горкі, Гомеля і Маладэчна вялікай грамадою зьбіраліся ля будынку суду і ў самім судзе, патрабуючы аб'ектыўнага разьбіральніцтва.

Нагадаю, што 26 кастрычніка пікетаваньне ўдзельнікамі руху "Зубр" будынкаў суду скончылася канфрантацыяй зь міліцыяй і затрыманьнямі пяцёх менчукоў, барысаўцаў і мар'інагорцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG