Паводле заяваў кіраўніцтва МАЗу, рынкавыя ўмовы дазваляюць вытрымаць падвышэньне цэнаў на рухавікі толькі на 1-2%. Пры больш істотным падвышэньні цэнаў машыны МАЗу стануць неканкурэнтназдольныя на расейскім рынку.
Як паведамлялася ў беларускім друку, яраслаўскі “Аўтадызэль” нядаўна быў набыты ва ўласнасьць буйной бізнэс-групоўкай, кіраванай Алегам Дзерыпаскам. У апошнія месяцы Дзерыпаска вёў перамовы з беларускімі ўладамі пра набыцьцё ва ўласнасьць МАЗу. Тое, што сп-р Дзерыпаска валодае яраслаўскім заводам – фактычна адзіным пастаўшчыком рухавікоў для МАЗУ, – было вельмі моцным ягоным козырам на перамовах. На думку экспэртаў, рэзкае павелічэньне коштаў на яраслаўскія рухавікі зьяўляецца спробай ціску на Менск і мае на мэце атрымаць кантроль над МАЗам на ўмовах расейскага капіталу.