Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЕЛАВЕЖЫ АДКРЫЛАСЯ БЕЛАРУСКАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЭРЭНЦЫЯ


Аляксей Дзікавіцкі, Белавежа

У канфэрэнцыі, наладжанай сёлета дзявяты раз катэдрай беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту, Польскім таварыствам беларусістаў, Беларускай бібліятэкай імя Францішка Скарыны ў Лёндане і іншымі арганізацыямі, бяруць удзел некалькі дзясяткаў вядомых навукоўцаў з Польшчы і Беларусі. Сярод якіх прафэсары Аляксандар Баршчэўскі, Адам Мальдзіс, Анатоль Грыцкевіч. Удзельнікаў канфэрэнцыі віталі прадстаўнікі мясцовых уладаў зь Белавежы і Гайнаўкі.

Сёньня большасьць дакладаў была прысьвечаная праблематыцы нацыянальнага руху ў Беларусі ў пачатку мінулага стагодзьдзя, гісторыі беларускай палітычнай думцы ды малавядомым старонкам гісторыі сумеснай беларуска-літоўскай дывізіі польскага войска ў 1919-20 гг. Паводле навукоўцаў, вывучэньне падзеяў тых часоў мае яшчэ большае значэньне менавіта зараз, бо тое, што адбываецца ў Беларусі цяпер, мае відавочныя аналёгіі з падзеямі амаль стогадовай даўніны.

Цягам першага дня працы канфэрэнцыі былі разгледжаныя таксама праблемы ўкладу беларусаў у польскую культуру ды адлюстраваньне цяперашняга палітычнага жыцьця ў Беларусі ў сучаснай польскай прэсе.

Сёньня па абедзе ўдзельнікі канфэрэнцыі наведалі Беларускі музэй і царкву ў Гайнаўцы. А заўтра навукоўцы прадставяць шэраг дкладаў, прысьвечаных пераважна беларускай літаратуры ХХ стагодзьдзя, а таксама творчасьці беларускіх пісьменьнікаў Польшчы.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG