Цікавасьць да гэтага працэсу ў Беларусі вялікая. Нячаста на лаву падсудных трапляюць адразу 5 афіцэраў міліцыі паводле такіх сур'ёзных абвінавачаньняў як зьбіцьцё, вымагальніцтва, незаконнае ўжываньне зброі.
На першае паседжаньне суду прыйшло шмат сваякоў пацярпелых, прадстаўнікоў праваабарончых арганізацыяў і журналістаў. Цяпер ім забаронена прысутнічаць на судзе і дзяліцца сваімі назіраньнямі зь іншымі людзьмі.
Праваабаронцы зьвяртаюць увагу на тое, што апошнім часам у Беларусі пачасьціліся закрытыя суды па тых справах, што цікавыя для грамадзтва.