Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЕНСКУ І ЖЫТКАВІЧАХ РАБОЧЫЯ ПРАЗ СУД СПРАБУЮЦЬ АБАРАНІЦЦА АД ПЕРАСЬЛЕДУ АДМІНІСТРАЦЫІ ПРАДПРЫЕМСТВАЎ


Міхал Стэльмак, Менск

(Папок: ) "Як высьветлілася на судзе, на гэтым апошнім паседжаньні, дакумэнт аб пераводзе мяне на іншую працу несапраўдны. Па-другое, павінна быць узгадненьне з прафсаюзам. Мне помсьціць начальнік цэху Атаманчук. Я лічу, што змагаўся ня марна. І людзі зразумелі, што варта аб'ядноўвацца".

На абарону прафсаюзнага актывіста, які паўтара месяца быў беспрацоўны, паўсталі 50 рабочых Жыткавіцкага маторабудаўнічага заводу. Іхны голас, як лічыць Андрэй Папок, быў пачуты, і суд мусіў прыняць аб'ектыўнае рашэньне.

Тым часам сёньня ў Менску распачаўся суд, на якім разглядаецца справа шліфоўшчыка заводу "Калібар" Лявона Садоўскага. Паводле ягоных словаў, адміністрацыя пагражае яму звальненьнем. Чаму?

(Садоўскі: ) "За тое, што я актыўна займаўся палітычнай дзейнасьцю за межамі прадпрыемства і адстойваў выкананьне адміністрацыяй калектыўнай дамовы ўнутры заводу. За ўдзел у вулічных палітычных акцыях больш як дзесяць разоў затрымліваўся міліцыяй, чатыры разы былі суды, прыносіў на завод позвы ў суды, і са словаў начальніка ўчастку вынікала, што мне лепш звольніцца. Гэта пазыцыя і начальніка цэха, і кіраўніцтва заводу. Зараз адбываецца помста", — лічыць рабочы "Калібру" Лявон Садоўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG