Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВАСІЛЬ БЫКАЎ ПРА ПАДЗЕІ Ў ЗША: ГЭТА ЗЛО ВА ЎСЁЙ ЯГО СІЛЕ, ЯКОЕ МНОЖЫЦЬ І МАЦУЕ СУЧАСНАЯ ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ


Гутарыў Аляксандар Лукашук

У такіх выпадках кажуць, што ў нашым жыцьці шмат зла ад бездухоўнасьці грамадзтва. Але мы бачым іншы бок справы – высоку духоўнасьць, пэўную духоўнасьць сілаў зла. Аказваецца, духоўнасьць можа служыць ня толькі дабру, але і злу. Тое, што мы бачым, - гэта і духоўнасьць рэлігійная, духоўнасьць фанатыкаў. Яны не прызнаюць нашых сучасных цывілізаваных маральных каштоўнасьцяў. У гэтым вялікая хіба сучаснай цывілізацыі, якая не пераадолела яшчэ, відаць, наступстваў, цяжкіх наступстваў зла.

Як мы ведаем, дабро абмежаванае ў сваіх якасьцях, сваіх магчымасьцях, а зло, як і дурната чалавека, - бязьмежнае. Я ў гэты час думаю пра адэкватнасьць мераў. І не знаходжу гэтай адэкватнасьці. Я ня ведаю, што аб’яднаная супольнасьць можа прыдумаць у гэтым сэнсе. Па-сутнасьці, гэта зло ва ўсёй яго сіле, якое множыць і мацуе сучасная цывілізацыя”.

(Лукашук: ) “Васіль Уладзіміравіч, ці ня думаеце Вы, што тут мы маем справу з канфліктам цывілізацыяў. З улікам, што ў 21-м стагодзьдзі ёсьць некалькі цывілізацыяў. Адна – хрысьціянская, другая – мусульманская. Цывілізацыі Кітаю і Расеі…”

(Быкаў: ) “Калі я гавару пра цывілізацыю, я маю на ўвазе нашую сучасную эўрапейскую цывілізацыю, да якой належыць, я думаю, Амэрыка. Ну а больш абагулена – хрысьціянскую цывілізацыю. Аказваецца, праўда ня толькі ў ёй. Кожная з цывілізацыяў мае сваю праўду. І гэтыя праўды і не стыкуюцца, у гэтым, канечне, заключаны канфлікт, сьмяртэльны канфлікт, які ўрэшце можа панішчыць жыцьцё на Зямлі”.

(Лукашук: ) “Такі прыкладна канфлікт цывілізацыйны ляжаў у аснове супрацьстаяньня пад час “халоднай вайны”, але яго ўдалося разьмініраваць. Ці думаеце Вы, што ўдасца разьмініраваць і гэты канфлікт?”

(Быкаў: ) “Можа быць, канечне, калі чалавецтва захоча жыць, яно намовіцца на гэта, але я, напрыклад, ня бачу цяпер такіх магчымасьцяў. Я думаю, што ў гэтым годзе, у гэты час, такіх магчымасьцяў няма. Іх трэба шукаць. Шукаць аб’яднанымі намаганьнямі ўсіх цывілізацыяў, а не скіроўваць змаганьне, як у нас і цяпер часта адбываецца, унутры кожнай цывілізацыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG