Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗУБРОЎЦЫ ЎЧЫНІЛІ АКЦЫЮ НА АРГАНІЗАВАНЫМ БПСМ КАНЦЭРЦЕ РАСЕЙСКІХ ЗОРАК У ПАДТРЫМКУ САЮЗУ БЕЛАРУСІ І РАСЕІ Ў МАГІЛЁВЕ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Падчас правядзеньня канцэрту расейскіх эстрадных зорак затрымалі больш як 10 "зуброў" і маладафронтаўцаў. Нагодай для затрыманьня стаў распаўсюд спэцвыпуску газэты "Наша свабода", які распавядае пра лёс зьніклых палітыкаў і вывешваньне нацыяналных сьцягоў. Міліцыянты канфіскавалі ў "зуброў" нумары газэты, а ў маладафронтаўцаў бел-чырвона-белыя сьцягі.

Аднаму непаўнагадоваму "зубру" ў аддзяленьні стала дрэнна з сэрцам, але хуткай дапамогі так і не выклікалі. У другога пры ўваходзе сарвалі значок. Праваабаронцы ахарактаразывалі гэты факт як рабаўніцтва і маюць намер зьвярнуцца ў пракуратуру. Адметна, што на канцэрт не пусьцілі нават тых маладых апазыцыянэраў, якія мелі на яго запрашэньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG