Пры гэтым гарадзкія ўлады спаслаліся на тое, што прабег не дазволіў абласны выканкам, а абласны выканкам абгрунтаваў забарону адсутнасьцю дазволу гарадзкіх уладаў. Лідэр Маладога Фронту Павал Севярынец назваў такія дзеяньні вэртыкальшчыкаў "зьдзекам".
Спадар Севярынец паведаміў карэспандэнту Радыё Свабода, што арганізатары акцыі выканаюць рашэньне ўладаў — прабег "У абарону правоў чалавека" па маршруце Менск–Жодзіна 13 жніўня не адбудзецца. Замест гэтага яны занясуць перадачу Валер'ю Шчукіну, які адбывае трохмесячнае пакараньне ў жодзінскай турме.