Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЛОНІМСКІЯ ГЭБІСТЫ ДАПЫТАЛІ ЗУБРОЎЦА НА ПРАДМЕТ УДЗЕЛУ Ў ТЭРАРЫСТЫЧНЫМ АКЦЕ ЛЯ РАСЕЙСКАЙ АМБАСАДЫ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

У КГБ з Алесем Масюком гутарылі начальнік гарадзкога аддзелу Алег Лаўрэнка і супрацоўнік Ігар Рудакоў. Хлопцу задалі наступныя пытаньні: "Дзе ён знаходзіўся падчас выбуху гранаты на тэрыторыі расейскай амбасады ў Менску ў апошні дзень траўня?", "Што канкрэтна ён ведае пра выбух?", "Як ён ставіцца да палітычнага экстрэмізму?"

Раней з такой жа мэтай у Слонімскае КГБ выклікалі жыхара вёскі Селявічы Генрыха Засімовіча, які належыць да БНФ.

У Горадні на падобную тэму супрацоўнік КГБ Аляксей Цярэнцьеў распытваў журналіста газэты "Пагоня" Паўла Мажэйку. Газэта надрукавала два месяцы таму заяву "Рады камандзіраў Беларускай нацыянальнай самааховы", а таксама крытычны артыкул наконт міжпарлямэнцкай сэсіі саюзу Беларусі й Расеі, якая адбылася ў Горадні. У заяве прагучала папярэджаньне маскоўскім і менскім дэпутатам.

Гэтыя публікацыі КГБ разглядае ў адным шэрагу з выбухам у расейскай амбасадзе. Спадара Цярэнцьева цікавіла, ці існуе напраўду "Рада камандзіраў" і ці могуць быць у Горадні людзі, здольныя кінуць гранату ў расейскую амбасаду. Журналіст палічыў размову спробай запалохваньня і вэрбоўкі. Дарэчы, за гэтыя публікацыі абласная пракуратура усчала крымінальную справу супраць "Пагоні".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG