Як паведамiлi ў самай шматлiкай ў Берасьцейскай вобласьцi групе, што зьбiрае подпiсы за вылуэчньне Уладзiмера Ганчарыка, працягваецца цiск на яе сябраў з мэтай прымусiць iх спынiць свой удзел у перадвыбарчай кампанii. У вынiку каля двухсот чалавек вырашылi адмовiцца ад раней выказанага жаданьня зьбiраць подпiсы на карысць гэтай кандыдатуры, паколькi атрымалi пагрозы ад свайго непасрэднага начальства. Кiраўнiкi прадпрыемстваў i ўстановаў (асаблiва тых, што належаць да бюджэтнай сфэры), адкрыта заяўляюць пра магчымыя звальненьнi з працы найбольш актыўных удзельнiкаў кампанii па зборы подпiсаў.
Прадстаўнiкi мясцовай вэртыкалi таксама не пакiдаюць спробаў запалохаць сябраў iнiцыятыўных групаў. Фармальная працэдура засьведчаньня выканкамаўскай пячаткай падiсных лiстоў часам пераўтвараецца у правакаваньне зборшчыкаў подпiсаў – іх спрабуюць схiлiць да нейкiх шчырых прызнаньняў наконт заахвочваньня за ўдзел у прэзыдэнцкай кампанii. У Лунiнецкiм райвыканкаме падпiсныя лiсты, пасьля таго, як яны былi засьведчаныя, мясцовыя чыноўнiкi увогуле адмовiлiся вяртаць зьбіральнікам подпiсаў.
Сябры iнiцыятыўных групаў зазнаюць ня толькi псыхалягiчнае, але i фiзычнае ўзьдзеяньне. Так, у Берасьцi, падчас збору подпiсаў за вылучэньне Уладзiмера Ганчарыка, быў зьдзейснены напад на Аляксандра Вашчылку. Ён вымушаны быў зьвярнуцца да праваахоўчых органаў, каб тыя абаранiлi зборшчыка подпiсаў ад хулiганаў. Пра падобныя выпадкi паведамляюць i ў iнiцыятыўных групаў iншых кандыдатаў, а людзi, што агрэсiўна ставяцца да зборшчыкаў подпiсаў, не хаваюць сваiх сымпатыяў да Аляксандра Лукашэнкi.
Цiкава, што iнфармацыя пра збор подпiсаў на карысьць Лукашэнкi паступае выключна зь месцаў працы выбаршчыкаў, а ня iхнага пражываньня. Напрыклад, у сярэднiх школах №№ 1 і 2 Белаазёрску зьявiлася аб'ява, у якой настаўнiкам было загадана прыйсьцi ў школу з пашпартамi, каб пакiнуць свой подпiс за вылучэньне Аляксандра Лукашэнкi. У Баранавiчах на прадпрыемствах адбываецца своеасаблiвы iнструктаж – рабочым паведамляюць, што падпiсвацца трэба толькi за Лукашэнку i Пазьняка.
Адначасова на Берасьцейшчыне пачалася супольная акцыя маладзёвых арганiзацыяў, мэта якой – заклiкаць моладзь да ўдзелу у прэзыдэнцкiх выбарах. Так ва ўлётках, што зараз распаўсюджваюцца у абласным цэнтры, мясцовая фiлiя Маладога Фронту заклiкае не галасаваць датэрмiнова, а прыйсьцi на выбарчыя ўчасткi менавiта 9 верасьня. Такiм чынам, лiчаць прадстаўнiкi Маладога Фронту, можна будзе зьменшыць верагоднасьць фальсыфiкацыяў з боку цяперашняга рэжыму.