Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІЛОШАВІЧ – НЕ АДЗІНЫ ДЫКТАТАР, ЯКІ ЗАРАЗ ЗНАХОДЗІЦЦА ЗА КРАТАМІ


Віталь Тарас, Прага

Экс-прэзыдэнт Філіпінаў Джозэф Эстрада, адхілены ад улады парлямэнтам празь імпічмэнт, у аўторак адмовіўся адказваць перад судом на пытаньне, ці лічыць ён сябе вінаватым у крадзяжы 76 мільёнаў даляраў. У адпаведнасьці са стандартнай працэдурй, судзьдзя, тым ня менш, распачаў працэс.

Як піша сёньняшняя Іnternacional Нerald Тribune, упершыню ў гісторыі гэтай паўднёва-азіяцкай краіны суд разглядае справу былога прэзыдэнта па абвінавачаньні ў прысвойваньні дзяржаўных грошай.

Яшчэ чатыром абвінавачаным у гэтай справе аб карупцыі ўдалося зьбегчы зь Філіпінаў. Паводле некаторых зьвестак, былы сябра Эстрады Чарлі Энг перабывае зараз у ЗША, дзе зьбіраецца адчыніць уласную краму.

Разам з былым прэзыдэнтам пад вартай апынуліся ягоны сын Хазэ і былы дэпутат, які дапамагаў Эстрадзе ў адмываньні незаконна атрыманых грошай. Абодва яны таксама адмаўляюцца прызнаць сябе вінаватымі.

Тым часам, у Лацінскай Амэрыцы разглядаецца справа былога аргентынскага дыктатара Хорхэ Відэлы, які ў аўторак быў арыштаваны. Зараз ідзе расьсьледаваньне ягонай ролі ў так званым Пляне “Кондар”, скіраваным на разгром апазыцыі ў краінах Паўднёвай Амэрыкі, якая выступала супраць вайсковых рэжымаў у 70-80-х гадах. Судзьдзя Радольфа Карал, які выдаў пастанову аб арышце, лічыць, што Відэла браў удзел у тайным зьнішчэньні палітычных апанэнтаў.

Газэта Іnternacional Нerald Тribune прыводзіць выказваньне судзьдзі Гааскага трыбуналу Рычард Мэя са спасылкай на брытнскую Daly Telegraph:

“У сярэдневеччы былі рыцарскія законы, і было прадугледжана пакараньне за разьвязаньне несправядлівай вайны. Падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША важнай вяхой сталася прыняцьце кодэксу аб утрыманьні ваенных злачынцаў. Сто гадоў таму адбылася мірная гаагская канфэрэнцыя, на якой была зроблена спроба судзіць па заканчэньні першай усясьветнай вайны нямецкага імпэратара. 12 чалавек былі асуджаныя нямецкім судом па абвінавачаньні ў расстрэле маракоў, якія ратаваліся з падбітага карабля праціўніка.

Урок, які мы можам засвоіць зь гісторыі, палягае ў тым, што можна праводзіць міжнародны суд ў справе сур’ёзных міжнародных злачынстваў, калі існуючага нацыянальнага заканадаўства для гэтага не дастакова. Супрацоўніцтва юрыстаў у самых розных галінах і ажыцьцяўленьне міжнароднай юстыцыі магчымае”, – лічыць судзьдзя Міжнароднага трыбуналу ў Гаазе Рычард Мэй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG