Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЁНЬНЯ – ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ ЗША


Мікола Іваноў, Прага

Злучаныя Штаты зьявіліся на палітычнай мапе сьвету як першая сапраўды дэмакратычная краіна сьвету, якой кіравалі не абсалютныя манархі ці дыктатары, а законна абраныя прадстаўнікі народу, галоўным аўтарытэтам для якіх была Канстытуцыя краіны – першы на сьвеце дакумэнт, які гарантаваў правы і свабоды вольных грамадзянаў.

За 225 гадоў сваёй незалежнай гісторыі Амэрыка амаль ніколі не здраджвала тых дэмакратычных ідэалаў, якія зафіксаваныя ў яе Канстытуцыі. Невыпадкова і сёньня ЗША разглядаюцца ў якасьці лідэра дэмакратычнага сьвету. Пра тое як амэрыканцы сьвяткуюць дзень сваёй незалежнасьці расказвае з Вашынгтону наш карэспандэнт Ірына Курапаткіна:

(Курапаткеіна: ) “Штогод Дзень Незалежнасьці адзначаецца ў вялікіх і малых гарадах краіны сьвяточнымі шэсьцямі, канцэртамі традыцыйнымі барбэкю і фаервэркамі. Самыя буйныя ўрачыстасьці – у сталіцы ЗША Вашынгтоне. Сёньня ў Філадэльфіі ў Залі Незалежнасьці са зваротам да нацыі выступіць прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, а ў сталіцы краіны ля манумэнту Вашынгтону зьбяруцца на фаервэрк і сьвяточны канцэрт шмат тысячаў чалавек. Для амэрыканцаў 4 ліпеня – дзень сьвяточны, а гэта значыць – выхадны, дзень, які праводзяць з сям’ёй, з сябрамі, дзень, калі можна смачна паесьці і адпачыць. У гэты дзень у руках дарослых і дзяцей, ля дамоў і з вокнаў машынаў, паўсюдна зьяўляюцца амэрыканскія сьцягі і сьцяжкі розных памераў. Некаторыя людзі нават апранаюцца ў адзеньне колеру амэрыканскага сьцягу. Амэрыканцы вельмі патрыятычныя, але ў Дзень Незалежнасьці ёсьць магчымасьць адкаласьці будзёныя справы і сьвяткаваць дзень народзінаў сваёй краіны – зямлі для вольных і дому для сьмелых. Штогод Злучаныя Штаты сьвяткуюць Дзень Незалежнасьці, штогод Злучаныя Штаты становяцца домам для тысячаў эмігрантаў з усяго сьвету, якія сьвяткуюць дзень сваёй незалежнасьці”.

У момант, калі паўночнаамэрыканскія калёніі Вялікай Брытаніі ў выніку доўгай і крывавай вайны заваявалі незалежнасьць, тут пражывала ўсяго некалькі соцень тысяч чалавек. Сёньня насельніцтва ЗША перакрочыла 300 млн. і надалей хутка павялічваецца. Амэрыканская мадэль дабрабыту і дэмакратыі надалей застаецца надзвычай прывабнай для мільёнаў людзей. І гэта найлепшы нерукатворны помнік тым, хто 225 гадоў таму заклаў падмурак сёньняшняй магутнай і шанаванай у сьвеце дзяржавы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG