Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУД НАД МІЛОШАВІЧАМ ПАЧАЎСЯ


Кастусь Бандарук, Прага

(Мілошавіч: ) “Я лічу несапраўдным гэты Трубунал і несапраўднымі абвінавачаньні на мой адрас. Ён нелегальны, паколькі ня быў прызначаны Генэральнай Асамблеяй ААН, і, такім чынам, мне не патрабуецца абарона ў нелегальным органе”.

Судзьдзя Гааскага трыбуналу Рычард Мэй сказаў у адказ:

(Мэй: ) “Спадар Мілошавіч, у належны час вы зможаце аспрэчыць юрысдыкцыю трыбуналу альбо любыя іншыя папярэднія моманты, якія захочаце. Аднак сёньня мы разумеем так, што вы хочаце працягваць без адваката, хаця вы можаце пазьней зьмяніць сваю пастанову”.

Сёньняшняе папярэдняе паседжаньне было прысьвечанае зачытаньню абвінавачаньня і адкрыцьцю працэсу. Мілошавіч пачаў адказваць па-ангельску, але пазьней перайшоў на родную сэрбска-харвацкую мову.

Судзьдзя Рычард Мэй палічыў заявы падсуднага за непрызнаньне ім віны. Мілошавіч мае 30 дзён для юрыдычных дзеяньняў у адказ.

Паседжаньне Міжнароднага трубуналу працягвалася 15 хвілінаў і было адтэрмінаванае да канца жніўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG